Ягор Летаў са сцэны выгуквае лозунгі ў падтрымку саюза Беларусі і Расіі, «будучага прэзідэнта нашай агульнай імперыі». Натоўп у экстазе скандуе «Жыве Беларусь!»

У красавіку 1997 года зорку рускага року са своеасаблівымі палітычнымі поглядамі выпісалі дзеля агітацыйнага канцэрту перад стварэннем «Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі», які ў 2002 годзе стаў сумна вядомай арганізацыяй пад назвай БРСМ.
Ілюстрація
Тады лідарам пралукашэнкаўскай моладзі быў Усевалад Янчэўскі, цяперашні кіраўнік Парка высокіх тэхналогій, а сярод арганізатараў значыцца і Мінгарвыканкам.

У другой палове 90-х папулярнай была ідэя зрабіць Лукашэнку прэзідэнтам «ад Брэста да Уладзівастока», яе цалкам падтрымлівала як арганізацыя Янчэўскага, так і «нацыянал-камуніст» Ягор Летаў, што пасля неаднаразова паўтараў у інтэрв’ю.